avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
15.04.2026 15:04
Офіс Святланы Ціханоўскай гатовы супрацоўнічаць з ЕГУ і міжнароднымі партнёрамі для захавання дзейнасці ўніверсітэта 

Учора Вярхоўны суд Беларусі прызнаў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) «экстрэмісцкай арганізацыяй». Дырэктар Офіса Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі сустрэўся з рэктарам ЕГУ Вілюсам Шадаўскасам у Вільні.

Падчас сустрэчы Кучынскі выказаў словы падтрымкі ад Офіса Святланы Ціханоўскай і адзначыў, што прынятае рашэнне з’яўляецца сур’ёзным ударам па акадэмічнай супольнасці і свабодзе адукацыі.

«Гэта, безумоўна, атака на акадэмічную супольнасць, на акадэмічную свабоду. Напэўна, наймацнейшы ўдар па ЕГУ з 2004 года, з часоў, калі ўніверсітэт быў вымушаны працягнуць сваю дзейнасць у выгнанні ў Вільні.

І для мяне таксама, як для выпускніка гэтага ўніверсітэта, маёй альма-матэр, гэта абсалютна ненармальная сітуацыя, якая не ўваходзіць ні ў якія межы.

Гэта таксама ўдар па Літве і сведчанне таго, што рэжым працягвае эскалацыю як унутры Беларусі, так і ў адносінах з міжнароднымі партнёрамі і суседзямі»,

— падкрэсліў Кучынскі.

Ён таксама адзначыў, што Офіс Святланы Ціханоўскай гатовы супрацоўнічаць з кіраўніцтвам ЕГУ і міжнароднымі партнёрамі для пошуку рашэнняў, якія дазволяць універсітэту працягнуць сваю дзейнасць нягледзячы на ціск з боку беларускіх уладаў.
95
👍 19
👏 10
❤‍🔥 5
🔥 4
🤯 1
😐 1
14 3K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram