avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
14.04.2026 17:21
Стажыроўкі для беларусаў і падтрымка палітвязняў: Анатоль Лябедзька — у эстонскім парламенце 

Анатоль Лябедзька, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве, падчас рабочай паездкі ў Эстонію правёў шэраг сустрэчаў у парламенце краіны. У сустрэчах таксама ўдзельнічаў кіраўнік прадстаўніцтва Офіса Ціханоўскай у Таліне Віталь Малчанаў.
 
Падчас перамоваў з прадстаўнікамі парламента, у тым ліку з кіраўніком камітэта па міжнародных пытаннях, абмеркавалі ўзмацненне групы «За дэмакратычную Беларусь», магчымасці стажыровак для маладых беларусаў і падтрымку палітвязняў.

Анатоль Лябедзька:
«Мы ўзмацняем групу «За дэмакратычную Беларусь». Пасля гэтых сустрэчаў у групе будуць новыя сябры. Па-другое — магчымасці стажыроўкі для маладых беларусаў, каб яны вучыліся парламентарызму і адчувалі дух сапраўднага парламента».


Падрабязней — у відэа.
78
👍 28
🔥 7
👏 6
❤‍🔥 3
🤯 1
😢 1
😐 1
6 2.7K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram