avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
13.04.2026 20:46
«Мне не падабаецца, калі беларускі народ падзяляюць на тых, хто працуе ў выгнанні, і тых, хто працуе ўнутры краіны. Мы — адна нацыя» 

Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю выданню Euractiv, у якім расказала пра будучыню Беларусі і адзначыла, што змены ў Беларусі не абавязкова залежаць ад падзеяў у Расіі: 
«Многія людзі думаюць, што без зменаў у Расіі змены не могуць адбыцца ў Беларусі. Я лічу, што мы павінны змяніць гэты погляд. Перамены ў Беларусі разам з перамогай Украіны наадварот могуць каталізаваць змены ў Расіі, як у 1989 годзе, калі дэмакратычныя рухі ва Усходняй Еўропе прывялі да распаду Савецкага Саюза. 

Грамадства ў Беларусі больш згуртаванае — мы праеўрапейскія, прадэмакратычныя, і лягчэй дапамагчы беларусам вярнуць сваю краіну. Я памятаю, што ў 2020 годзе нашыя пратэсты натхнілі актыўнасць і ў Расіі, таму гэта таксама магчыма».
158
❤‍🔥 21
👍 15
🔥 4
🤯 4
😐 4
👏 3
😢 3
12 3K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram