avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
13.04.2026 17:03
«Мы хочам зрабіць такія рэформы, каб у Беларусь вярнуўся суд, які абараняе людзей, грамадзян, падаткаплацельшчыкаў» 

Сёння ў Таліне адбыўся круглы стол па тэме «Рэформа Канстытуцыйнага суда ў Беларусі: досвед Эстоніі».

У семінары ўзялі ўдзел кіраўнік дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь» у Эстоніі, прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі Эстоніі і беларускія эксперты, што ўдзельнічаюць у распрацоўцы канцэпцыі праекта закона аб Канстытуцыйным судзе Беларусі.

Ад Офіса Святланы Ціханоўскай на мерапрыемстве прысутнічалі дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька і прадстаўнік дэмакратычных сілаў у Эстонскай і Латвійскай Рэспубліках Віталь Малчанаў.

Анатоль Лябедзька:
«Наколькі гэта важна? У мяне да беларусаў некалькі пытанняў:

Па-першае: назавіце прозвішча старшыні Канстытуцыйнага суда Беларусі.

Другое пытанне: скажыце, што вы чулі апошнім часам, каб разглядаў Канстытуцыйны суд датычна вас, вашага жыцця?

І трэцяе пытанне: ці ёсць у вас магчымасць звярнуцца ў Канстытуцыйны суд ці нейкую іншую інстанцыю, каб адстаяць свае інтарэсы?

Шчыры адказ: не, не і не. І гэта адказ на пытанне, ці важная тая справа, якую мы зараз робім. Яна важная. Мы хочам зрабіць такія рэформы, каб у Беларусь вярнуўся суд, які абараняе людзей, грамадзян, падаткаплацельшчыкаў, а не клан Лукашэнкі і чыноўнікаў».


Віталь Малчанаў:
«У Эстоніі вельмі цікавы вопыт у гэтым сэнсе, унікальны для ўсяго Еўрасаюза. Ён не проста тэарэтычны, а з’яўляецца прыкладам паспяховых пераўтварэнняў, з якога Беларусь ужо сёння можа пераймаць практычныя рашэнні. Таму мы гэта робім у Эстоніі. І дзякуй Эстоніі!»


Семінар арганізаваны Місіяй дэмакратычных сілаў Беларусі ў Эстоніі і Цэнтрам «Еўрапейскі дыялог», пры падтрымцы фонда EstDev.
👏 76
51
👍 15
🔥 8
🤯 2
😢 2
❤‍🔥 1
🤔 1
😐 1
8 2.8K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram