avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
11.04.2026 12:23
Святлана Ціханоўская да 15-й гадавіны трагедыі ў Мінскім метро: «Сёння — дзень памяці і болю, які жыве ў нашых сэрцах ужо 15 гадоў. 

Мы ўспамінаем тых, хто загінуў у Мінску 15 гадоў таму. 15 чалавек. Звычайных людзей, якія проста ехалі дадому, спяшаліся да сваіх блізкіх, жылі звычайным жыццём, будавалі планы. І чые жыцці былі жорстка абарваныя ў адзін момант. Больш за 400 атрымалі параненні. Ніякія словы не здольныя перадаць той жах, які перажылі сотні сем'яў і ўся Беларусь.

Гэты дзень — асабісты боль для многіх беларусаў. Дзень страты родных, дзень хвалявання за параненых, дзень аб’яднання дзеля дапамогі пацярпелым. Памятаеце, як людзі падвозілі пацярпелых, аказвалі медычную дапамогу, шукалі родных па шпіталях? Нават у самыя цяжкія моманты беларусы не засталіся ўбаку — трымаліся разам і дапамагалі адно аднаму.

Гэта памяць, якая застаецца з намі. Але памяць — гэта і адказнасць. Адказнасць перад тымі, каго ўжо няма, і перад тымі, хто жыве сёння. І таму праўда пра гэтую трагедыю таксама мае значэнне. Калі ў грамадстве праз гады застаюцца пытанні, адказ на іх можа даць толькі поўнае, незалежнае і празрыстае расследаванне, якому людзі могуць давяраць. Бяспека людзей — гэта аснова, на якіх трымаецца любое грамадства».
💔 128
❤‍🔥 22
13
😢 6
👍 3
🤔 2
🤯 1
24 12.7K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram