avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
10.04.2026 20:28
Вырашэнне пытанняў легалізацыі ў Літве

10 красавіка дырэктар Офіса ў Літве Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу з кіраўніцай Дэпартамента міграцыі Індрэ Гаспэрэ.

Ад імя Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі падзякаваў Дэпартаменту міграцыі за працу і асобна — за дапамогу ў легалізацыі былых палітзняволеных, якіх вывезлі з Беларусі ў Літву. 

У цэнтры ўвагі знаходзіліся пытанні тэрмінаў разгляду дакументаў, міжведамасных праверак, а таксама забеспячэння празрыстай сістэмы адсочвання статусу заяваў. Кучынскі закрануў пытанне, звязанае з тэрмінамі чакання рашэнняў, якія ў шэрагу выпадкаў уплываюць на магчымасць працаўладкавання і доступу да сацыяльных гарантыяў.

Па выніках сустрэчы адзначана: 
— У чэрвені плануецца правядзенне агульнай сустрэчы з удзелам зацікаўленых арганізацыяў.
— Разглядаецца магчымасць увядзення больш празрыстай сістэмы адсочвання статусу заяваў і тэрмінаў іх разгляду. 
— Пакуль заява разглядаецца, меры прымусовага выезду з краіны не будуць прымяняцца: перыяд разгляду з’яўляецца падставай для вашага легальнага знаходжання ў Літве.
— Таксама падчас сустрэчы былі ўзнятыя асобныя пытанні атрымання праязнога дакумента замежніка беларусамі, якія не маюць магчымасці вярнуцца ў Беларусь і атрымаць пашпарт. 

Падчас сустрэчы кіраўніцы Дэпартамента таксама быў перададзены дакумент ад юрыдычнага дэпартамента Офіса Святланы Ціханоўскай з актуальнай праблематыкай па легалізацыі беларусаў у Літве. Пытанні, узнятыя ў дакуменце, будуць уважліва вывучаныя.

❗️ Рэкамендацыя: падавайце дакументы загадзя — прыкладна за 6 месяцаў да заканчэння бягучага статусу. 

Калі ў вас тэрміновы выпадак, які патрабуе аператыўнай рэакцыі, Вы можаце звярнуцца па дапамогу ў юрыдычны дэпартамент нашага Офіса: legal@tsikhanouskaya.org.

На падставе аб’ектыўных крытэраў інфармацыя пра Ваш кейс можа быць перададзеная ў Дэпартамент міграцыі ў належным працэсуальным парадку.

Падрабязней – па спасылцы.
👍 98
32
❤‍🔥 8
👏 5
🤔 3
🤯 2
19 3.1K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram