avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
10.04.2026 11:29
Адукацыйныя магчымасці для беларусаў 

Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава падрыхтавала падборку актуальных адукацыйных і навуковых магчымасцяў. У спісе — стыпендыі, стажыроўкі і рэзідэнцыі, якія дапамогуць працягнуць адукацыю, развіваць даследаванні і рэалізоўваць творчы патэнцыял беларусаў за мяжой.

Стыпендыяльная праграма імя Кастуся Каліноўскага
📅 Дэдлайн: 15 траўня
Праграма была створана польскім урадам для маладых беларусаў, якія не могуць працягваць навучанне на радзіме з-за палітычных рэпрэсіяў. Яна прапануе падтрымку для атрымання вышэйшай адукацыі (уключаючы магістратуру), а таксама навуковых стажыровак.
🔗Падрабязнасці.

Рэзідэнцыя Schloss Wiepersdorf
📅 Дэдлайн: 15 красавіка
Трохмесячная праграма для мастакоў і пісьменнікаў у замку ў Германіі. Кандыдаты павінны мець завершаную мастацкую або акадэмічную адукацыю, працаваць над доктарскай дысертацыяй або вызначацца публікацыямі ці шматгадовай прафесійнай мастацкай або акадэмічнай дзейнасцю. У праграму ўключана пражыванне, харчаванне, стыпендыю €1200 у месяц і дадатковыя выплаты на матэрыялы і візавыя выдаткі.
🔗 Падрабязнасці.

Humboldt Research Fellowship
📅 Прыём заявак: 15 сакавіка / 15 ліпеня / 15 лістапада
Стыпендыя для даследчыкаў на розных этапах кар’еры. Дазваляе праводзіць уласныя даследаванні ў Германіі з падтрымкай да €3600 у месяц і дадатковым фінансаваннем. Кандыдаты павінны мець завершаную мастацкую або акадэмічную адукацыю, але вобласць дзейнасці можа быць любой.
🔗 Падрабязнасці.

Маргарыта Ворыхава:
«Галоўная каштоўнасць любой краіны — гэта людзі, а моладзь — гэта яе будучыня. І нават у складаных умовах існуе шмат магчымасцяў для адукацыі, даследаванняў і самарэалізацыі. Калі вы або вашы блізкія шукаеце магчымасці для навучання, даследаванняў або творчай рэалізацыі — звярніце ўвагу на гэтыя праграмы».
88
👍 23
👏 4
🔥 3
😐 2
🤯 1
26 3.4K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram