Выбары ў КР: Лёсаванне ШІ і падрыхтоўка да галасавання
Выключна для парадку: Штучны інтэлект правёў лёсаванне выбарчых спісаў. На агульным пасяджэнні Выбарчай камісіі быў вызначаны парадак выбарчых суб’ектаў у спісе.
📌
Парадкавыя нумары спісаў:
1.
«Ваш Голас» — 19 чалавек (лідар — Андрэй Колас).
2.
«Еўрапейскі выбар» — 17 чалавек (лідар — Валер Мацкевіч).
3.
«Хватит Бояться!» — 13 чалавек (лідарка — Таццяна Мартынава).
4.
Рух «Воля» — 28 чалавек (лідар — Мікіта Забуга).
5.
«Аб’яднаная грамадзянская платформа» — 22 чалавекі (лідар — Мікалай Казлоў).
6.
«Наступ» — 13 чалавек (лідарка — Лізавета Пракопчык).
7.
«ЗАКОН і Правапарадак» — 12 чалавек (лідар — Сяргей Макар).
8.
Блок беларускі палітычных зняволеных «Беларусы дзеяння» — 12 чалавек (лідар — Юрась Зянковіч).
9.
Кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду» — 38 чалавек (лідары — Павел Латушка і Юрый Губарэвіч).
Афіцыйныя рашэнні атрымалі ўсе
9 спісаў. Усяго
на 80 месцаў у складзе беларускага протапарламента прэтэндуюць
174 чалавекі.
Назіранне за выбарамі
Выбарчая камісія накіравала запрашэнні міжнародным суб’ектам. Ужо атрыманы пацверджанні ад:
—
Міжпарламенцкай групы пад кіраўніцтвам Федэрыка Пеці. Яго каманда назірала за мінулымі выбарамі ў КР і рыхтавала вялікую справаздачу па выніках.
— Палітолага
Яўгена Магды як прадстаўніка ўкраінскага боку.
Рэгламент назірання ўжо апублікаваны
на сайце КР і на платформе
«Тры Сланы».
Платформа «Тры Сланы» і платформа для галасавання:
Платформа для галасавання гатова да запуску і будзе дасяжная для правядзення тэхнічных тэстаў ужо ў сярэдзіне красавіка. Усе выбарчыя суб’екты абавязаны зарэгістравацца на платформе
«Тры Сланы», якая будзе звязана з платформай для галасавання. На «Трох Сланах» ужо ёсць спісы
«Еўрапейскі выбар» і
«Закон і правапарадак».
У кожнага спіса будзе магчымасць прэзентаваць сваю праграму і камунікаваць з выбаршчыкамі напрамую праз платформу.
Калі вы ў Беларусі, заходзьце на «Тры Сланы»
па гэтай спасылцы (не забывайце чысціць гісторыю і закрываць укладкі).
Галасаванне запланавана на 11–17 траўня.
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram