avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
07.04.2026 23:14
Сустрэчы на самым высокім узроўні. Як прайшоў працоўны дзень Ціханоўскай у Мадрыдзе?

6–8 красавіка Святлана Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у Мадрыдзе, Іспаніі. Сёння яна правяла шэраг двухбаковых сустрэчаў на высокім узроўні:

– з прэм’ер-міністрам Педра Санчэсам абмеркавалі сітуацыю з палітвязнямі, узаемадзеянне з ЗША, а таксама становішча беларусаў у Іспаніі. 
– са спікерам Сената Педра Рольян Ахеда гаворка ішла пра стварэнне парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь», падтрымку палітвязняў і міжнароднае супрацоўніцтва.
– з міністрам замежных справаў Хасэ Мануэлем Альбарэсам абмеркавалі ўнёсак у Міжнародны гуманітарны фонд (раней Іспанія далучылася і выдаткавала 50 тысячаў еўра), афіцыйнае адкрыццё Офіса дэмакратычных сілаў і вырашэнне пытання апастыляў і даведак аб несудзімасці.

Удзел у сустрэчах таксама бралі: дарадцы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі, парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька, галоўны дарадца Франак Вячорка і прадстаўніца беларускай супольнасці ў Мадрыдзе Таццяна Марыніч.

Поўныя рэлізы — на сайце. 

Святлана Ціханоўская:
«Я ўдзячная Іспаніі за нязменную падтрымку дэмакратычнай Беларусі, салідарнасць з палітвязнямі і паслядоўную прынцыповую пазіцыю. Асабліва цаню адкрытасць да дыялогу і гатоўнасць дапамагаць беларусам, якія знайшлі ў Іспаніі бяспечны прытулак.

Іспанія ведае, што такое дыктатура. І гэта вельмі важны прыклад для беларусаў: як за 50 гадоў ад цёмнай шматгадовай дыктатуры Франка стаць адной з найбольш паспяховых і дынамічных краінаў Еўрасаюза».
144
👍 28
❤‍🔥 9
👏 3
🤯 3
🔥 2
28 9.4K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram