avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
07.04.2026 11:15
Святлана Ціханоўская: «Сусветны дзень здароўя — дзень, які нагадвае нам пра самую вялікую каштоўнасць у жыцці кожнага чалавека. Здаровы чалавек можа жыць, працаваць, будаваць планы і клапаціцца пра блізкіх. Калі ж здароўе пад пагрозай — усё астатняе адыходзіць на другі план. 

На жаль, сёння ў Беларусі сістэма аховы здароўя перажывае сур’ёзны крызіс. Замест клопату пра пацыентаў усё часцей на першы план выходзяць кантроль і ціск. Людзі сутыкаюцца з доўгімі чэргамі да ўрачоў і на абследаванні, а доступ да якаснай і своечасовай дапамогі становіцца ўсё больш складаным. У той час, калі сацыяльныя сеткі і асабістыя гісторыі людзей перапоўненыя прыкладамі праблемаў у медыцыне, дзяржаўныя выданні часта публікуюць шаблонныя матэрыялы пра нібыта стабільнасць і поспехі сістэмы, што толькі падкрэслівае разрыў паміж афіцыйнай карцінай і рэальным становішчам. І больш за ўсё сэрца баліць за нашых палітвязняў, якія знаходзяцца ў турмах без належнай медыцынскай дапамогі і штодзень губляюць здароўе. 

Асобнай праблемай застаецца адток медыцынскіх кадраў. Гэта значыць, што нагрузка на тых, хто застаўся, толькі расце, а пацыенты губляюць магчымасць атрымаць неабходную дапамогу своечасова.

Сёння я хачу падзякаваць усім медыкам. У цяжкіх умовах, дзе замест годных заробкаў і чалавечага стаўлення з боку дзяржавы, вы чуеце «сколько надо, столько пусть и работают» — вы працягваеце ратаваць жыцці. І гэта сапраўдны гераізм.

І я хачу сказаць кожнаму: мы заслугоўваем сістэму, у якой чалавек — у цэнтры, дзе няма страху, а дапамога аказваецца своечасова і з павагай. Беларусь павінна быць краінай, дзе здароўе людзей не на словах, а на справах з’яўляецца прыярытэтам.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх».
110
👍 18
❤‍🔥 7
🔥 6
👏 4
🤯 2
10 3K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram