avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
06.04.2026 20:01
«Нас з Украінай аб’ядноўваюць каштоўнасці, імкненне да свабоды, жаданне вырвацца з лап імперыі і еўрапейская будучыня» 

Святлана Ціханоўская паразмаўляла з выданнем «Європейська правда» і падзялілася бачаннем, чаму вольная Беларусь важная для бяспекі рэгіёна, як украінская мужнасць натхняе надзею беларусаў, і дзе рэжым Лукашэнкі пакідае сабе «самастойнасць».

Пра бяспеку
«У нас тысяча кіламетраў агульнай мяжы, таму для Украіны не расійская, а еўрапейская вольная Беларусь — гэта экзістэнцыяльны інтарэс. Мы — натуральныя саюзнікі. Нас аб’ядноўвае не толькі геаграфія. Нас аб’ядноўваюць каштоўнасці, імкненне да свабоды, жаданне вырвацца з лап імперыі і еўрапейская будучыня».


Пра выбар
«Мужнасць Украіны паказвае нам, што ўсё магчыма, бо многія ў Беларусі 30 гадоў не верылі, што ў нас ёсць выбар. Нас падштурхоўвалі ў Расею, а з Еўропы ніхто і не казаў: «вы — частка нашай сям’і». І людзі пасіўна ішлі туды, куды іх штурхалі. Але я ўпэўненая: калі ў Украіны атрымаецца ўступіць у ЕС, то ў будучыні атрымаецца і ў нас».


Пра залежнасць Лукашэнкі ад Расіі
«Я думаю, што адзіная сфера, дзе Лукашэнка можа праяўляць аўтаномнасць — гэта рэпрэсіі. Усё астатняе — альбо супольная з РФ праца, альбо расейскае кіраўніцтва. Размяшчэнне ў Беларусі ядзернай зброі і «Арэшніка» ўмацавала кантроль Расеі над Беларуссю. Мы таксама бачым прыход расейскіх бізнесаў, ідуць размовы пра будаўніцтва другой расейскай АЭС. Усё гэта — каб ускладніць пазбаўленне ад расейскай прысутнасці ў Беларусі».
129
👍 38
👏 9
❤‍🔥 4
🤯 1
8 3K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram