avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
06.04.2026 13:34
«Самае складанае пасля гучных візітаў — гэта давесці дамоўленасці да канца. Менавіта таму гэты візіт адбыўся адразу пасля сустрэчаў на высокім узроўні — каб зафіксаваць і фіналізаваць усе дасягнутыя рашэнні.

Візіт у Італію стаў важным крокам у каардынацыі міжнародных намаганняў у падтрымку дэмакратычнай Беларусі і пацвердзіў гатоўнасць італьянскіх партнёраў да далейшага супрацоўніцтва.

Наступным этапам працы міжнароднага аддзела стане серыя кансультацыяў з іншымі еўрапейскімі партнёрамі для сінхранізацыі пазіцыяў пасля нядаўняга візіту ў ЗША. Асноўная задача — забеспячэнне балансу паміж амерыканскім гуманітарным і еўрапейскім палітычным трэкамі»,

— Дзяніс Кучынскі.

2–3 красавіка дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях здзейсніў працоўны візіт у Італію, які быў накіраваны на давядзенне дамоўленасцяў, дасягнутых падчас папярэдняга візіту Ціханоўскай, а таксама на іх практычную рэалізацыю і каардынацыю далейшых крокаў. Таксама быў намечаны план парламенцкай працы і працы цэнтра беларускай дэмакратычнай супольнасці ў Фларэнцыі. У гэтым візіце таксама бралі ўдзел дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька і кіраўніца цэнтра беларускай супольнасці ў Фларэнцыі пры Офісе Ціханоўскай Юлія Юхно.

Падрабязнасці — па спасылцы.
103
👍 25
❤‍🔥 7
👏 5
🤯 1
14 3K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram