avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
02.04.2026 11:14
Святлана Ціханоўская: «2 красавіка рэжым адзначае ледзь не самае цынічнае так званае свята — «Дзень яднання Беларусі і Расіі». Толькі праўда ў тым, што гэтае «яднанне» — толькі шыльда, за якой усё заўсёды выглядае наступным чынам: павольнае знішчэнне нашай ідэнтычнасці і незалежнасці

У Крамлі любяць паўтараць адное і тое ж: «мы адзін народ». Але ж чамусьці менавіта «рускі». Для іх беларуская мова проста дыялект рускай. Нашая самабытная культура — вясковы каларыт, сапраўдная гісторыя — толькі невялічкі дадатак да іх перапісанай і ўсеагульнай «вялікай і рускай». Гэты саюз ніколі не разглядаўся Расіяй як роўны, бо рабіўся дзеля павольнага знішчэння нашай ідэнтычнасці і незалежнасці. Каб потым проста растварыць Беларусь у «рускім свеце», аб якім так мараць. Як сказаў Карал Гаўлічак-Бораўскі — рускія часта называюць усё рускае «славянскім», каб потым назваць усё славянскае «рускім». 

Але ж беларуская гісторыя не расійская. Яна еўрапейская: Статут ВКЛ, гарады з магдэбургскім правам, Скарына, нашыя школы, літаратура, традыцыя самакіравання. Нічога агульнага з тым, каб быць проста «малодшым братам».

Тое, што сёння Расія паўсюль у Беларусі — не сяброўства, а кошт, які Аляксандр Лукашэнка 30 гадоў плаціць з кішэні беларусаў, каб яму дапамагалі ўтрымліваць уладу. Аднак за гэта беларусы плацяць сваёй бяспекай, суверэнітэтам, будучыняй. Беларусам не патрэбнае такое яднанне. Нам патрэбная Беларусь, якая сама вырашае, куды ісці, з кім сябраваць і як жыць. Беларусь, дзе паважаюць нашую мову, наш выбар і нашую годнасць.

Мы — годны народ Беларусі, і ніколі не будзем малодшымі братамі. Бо мы ведаем, хто мы ёсць».
151
👍 34
❤‍🔥 6
🔥 5
👏 3
🤯 1
22 2.9K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram