avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
01.04.2026 19:36
Літаральна ўчора прайшло апошняе мерапрыемства да Дня Волі! Коратка падводзім вынікі ў лічбах

Сёлета беларусы па ўсім свеце амаль паўтара тыдня адзначалі 108-я ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі.

«Дзякуй кожнаму і кожнай, хто далучыўся да святкавання. Гэта было сапраўднае свята, якое аб’яднала беларусаў па ўсім свеце. Шкада, што сёння мы не можам свабодна і так шырока адзначаць яго ў Беларусі, але я ўпэўненая, што настане час, калі гэта стане магчымым»,

— Святлана Ціханоўская.

«Падрыхтоўка да Дня Волі ў сусветным маштабе заняла, лічы, амаль увесь сакавік — львіную долю часу штодня. Але зарад ад настойлівасці і натхнення беларусаў, якія арганізоўвалі свята ў сваіх гарадах, пераўзышоў мае чаканні. Большасць людзей — незнаёмыя мне здольныя прафесіяналы. Для мяне быў гонар працаваць з імі.

Вынікі сёлетняга Дня Волі — абяцанне таго самага вялікага Дня, калі Беларусь нарэшце будзе вызваленая. Апошнія дні бясконца здзіўляўся і захапляўся беларусамі, якія выходзілі на вуліцы ў  дзясятках краінаў, сотнях гарадоў.
Нягледзячы ні на якую стому, ні на якія пагрозы, ні на якія сваркі альбо расчараванні — Беларусь у вольным свеце жыве і будзе жыць.

Дзякуй вам, любыя беларусы, за тое, што вы разумееце: Бог абарочвае зло на дабро. Бог праводзіць нас праз выпрабаванні, каб загартаваць. Турмы, выгнанні і страты насамрэч намнажаюць досвед, здольнасці і магчымасці. 
Дзякуй вам за свята Волі — вы адзначаеце яго як наш выклік рэжыму, вайне, страху!

Дзень Волі 2026 года — яшчэ адзін наш падход да трэнажору гісторыі ў праграме патрэбнай падрыхтоўкі. Ужо цяпер бачу сярод беларусаў свету сотні і тысячы ўпартых, мэтанакіраваных майстроў, якія ў рэшце рэшт возьмуць Беларусь у свае рукі.

Верым! Можам! Пераможам!»,

— Павел Севярынец, старшыня аргкамітэта да Дня Волі.

Мы сабралі галоўныя лічбы і факты Дня Волі 2026.
🔥 103
❤‍🔥 36
25
👍 8
🤯 1
😐 1
12 3K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram