avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
31.03.2026 12:06
Сакавік 2026: галоўныя падзеі 

Цягам сакавіка Офіс Святланы Ціханоўскай працягваў актыўную працу па падтрымцы палітвязняў, міжнароднага супрацоўніцтва і ўмацаванні ролі дэмакратычных сілаў.

У фокусе месяца — вызваленне палітвязняў, Дзень Волі 2026 і шырокая міжнародная дзейнасць.

Галоўныя вынікі месяца:

Вызваленне 250 палітвязняў. Офіс працягвае сістэмную працу па іх падтрымцы і прыцягненні ўвагі міжнароднай супольнасці да неабходнасці спынення рэпрэсіяў у Беларусі.
– Шырокая кампанія да Дня Волі 2026: арганізацыя і прасоўванне мерапрыемстваў і акцыяў па ўсім свеце, заклік да міжнароднай салідарнасці з Беларуссю. 
– Сустрэчы на самым высокім узроўні. Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Італіі Серджа Матарэлам, прэм’ер-міністаркай Італіі Джорджай Мелоні, прэзідэнтам Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам.
– Дзясяткі сустрэчаў з беларускай дыяспарай — у Польшчы, Літве і іншых краінах: з былымі палітвязнямі, супольнасцямі, культурніцкімі і акадэмічнымі ініцыятывамі, асабістыя размовы Святланы Ціханоўскай з беларусамі.
– Актыўная міжнародная праца: сустрэчы з еўрапейскімі лідарамі, парламентарыямі, амбасадарамі і міжнароднымі арганізацыямі (у тым ліку ў Бруселі, Рызе, Рыме, Страсбургу).
Другія кансультацыі паміж урадам Вялікабрытаніі і беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
Круглы стол у Сейме Літвы, які быў прысвечаны ролі Беларусі ў рэгіянальнай бяспецы і супрацоўніцтву з дэмакратычнымі сіламі.
– Суправаджэнне Офісам дэмакратычных сілаў у Празе візіта Алеся Бяляцкага ў Чэхію, дзе прайшла сустрэча з прэзідэнтам Чэхіі Пятром Павелам.

Шукайце іншыя падзеі і ўсе навіны па спасылцы.
118
👍 16
❤‍🔥 13
🔥 4
👏 3
😐 2
🤯 1
13 3.1K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram