avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
28.03.2026 23:50
Светлана Тихановская Фото: «Мы выходзім, таму што нельга не выходзіць. Нельга сядзець, маўчаць, проста перачакаць». Святкаванне Дня Волі ў Варшаве 28 сакавіка ў Варшаве маштабнае мерапрыемства да Дня Волі. Сотні ўдзельнікаў выйшлі на вуліцы польскай сталіцы, каб разам адзначыць нацыянальнае свята, выказаць салідарнасць і нагадаць: барацьба за свабоду Беларусі працягваецца. Да шэсця далучылася Святлана Ціханоўская. Разам з беларусамі яна прайшла па цэнтры Варшавы пад бел-чырвона-белымі сцягамі — сімвалам стойкасці, годнасці і надзеі. Удзельнікі маршу пранеслі 330-метровы сцяг, а саму акцыю суправаджалі музыка, выступы артыстаў і кірмаш беларускай супольнасці. У мерапрыемстве таксама ўзялі ўдзел польскія палітыкі і грамадскія дзеячы, у тым ліку Гжэгаж Схетына — старшыня Камітэта па замежных справах Сената Польшчы, былы міністр замежных справаў, а таксама дэпутат Сейма Аліцыя Лепкоўска і грамадска-палітычны дзеяч Адам Міхнік. Напрыканцы шэсця Святлана Ціханоўская звярнулася да прысутных: «Мы выходзім, таму што нельга не выходзіць. Нельга сядзець, маўчаць, проста перачакаць. Ніхто акрамя нас саміх, беларусаў, свабоду за нас не здабудзе. Мы выходзім сёння за нашых палітвязняў… І мы будзем выходзіць, пакуль кожны і кожная не апынецца на волі. Мы выходзім, каб аднавіць справядлівасць. Каб спыніўся тэрор. Мы патрабуем поўнай палітычнай амністыі. Мы выходзім — у рэшце рэшт, проста таму, каб пабачыць адно аднаго. Пагаварыць. Натхніцца. І падзякаваць. І я веру, што ў нас усё атрымаецца. І разам мы ўсё адолеем! Жыве Беларусь!»
❤️ Яшчэ крышачку атмасферы са святкавання Дня Волі ў Варшаве
259
🔥 26
👍 12
❤‍🔥 7
👏 5
🎉 3
🤯 2
😢 1
26 3.5K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram