avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
28.03.2026 23:02
«Мы выходзім, таму што нельга не выходзіць. Нельга сядзець, маўчаць, проста перачакаць». Святкаванне Дня Волі ў Варшаве

28 сакавіка ў Варшаве маштабнае мерапрыемства да Дня Волі. Сотні ўдзельнікаў выйшлі на вуліцы польскай сталіцы, каб разам адзначыць нацыянальнае свята, выказаць салідарнасць і нагадаць: барацьба за свабоду Беларусі працягваецца.

Да шэсця далучылася Святлана Ціханоўская. Разам з беларусамі яна прайшла па цэнтры Варшавы пад бел-чырвона-белымі сцягамі — сімвалам стойкасці, годнасці і надзеі. Удзельнікі маршу пранеслі 330-метровы сцяг, а саму акцыю суправаджалі музыка, выступы артыстаў і кірмаш беларускай супольнасці.

У мерапрыемстве таксама ўзялі ўдзел польскія палітыкі і грамадскія дзеячы, у тым ліку Гжэгаж Схетына — старшыня Камітэта па замежных справах Сената Польшчы, былы міністр замежных справаў, а таксама дэпутат Сейма Аліцыя Лепкоўска і грамадска-палітычны дзеяч Адам Міхнік.

Напрыканцы шэсця Святлана Ціханоўская звярнулася да прысутных:

«Мы выходзім, таму што нельга не выходзіць. Нельга сядзець, маўчаць, проста перачакаць. Ніхто акрамя нас саміх, беларусаў, свабоду за нас не здабудзе.

Мы выходзім сёння за нашых палітвязняў… І мы будзем выходзіць, пакуль кожны і кожная не апынецца на волі.

Мы выходзім, каб аднавіць справядлівасць. Каб спыніўся тэрор. Мы патрабуем поўнай палітычнай амністыі.

Мы выходзім — у рэшце рэшт, проста таму, каб пабачыць адно аднаго. Пагаварыць. Натхніцца. І падзякаваць.

І я веру, што ў нас усё атрымаецца. І разам мы ўсё адолеем!

Жыве Беларусь!»
197
👏 16
👍 10
🔥 7
🎉 5
❤‍🔥 4
🤯 3
29 3.4K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram