У Варшаве адбудзецца вялікі Марш да Дня Волі
28 сакавіка ў Варшаве пройдзе маштабны Марш, прысвечаны Дню Волі, з удзелам лідараў дэмакратычных сіл, сярод іх будуць чальцы і чаліні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.
📍
Збор удзельнікаў — на плошчы Трох Крыжоў а 16:00.
🕙
Пачатак шэсця запланаваны на 16:20-16.30.
🤍❤️🔥🤍 Удзельнікі панясуць 330-метровы бел-чырвона-белы сцяг.
На фінальнай кропцы адбудуцца выступы, у тым ліку кіраўніцы АПК
Святланы Ціханоўскай і яе намесніка
Паўла Латушкі.
Шэсце будуць суправаджаць беларускія дудары і клуб гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863. Таксама запланаваныя выступы артыстаў і праца арт-кірмашу.
@CabinetBelarus
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram