avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
26.03.2026 13:37
«Усё прапала?» Добрыя навіны для беларусаў з Сейма Літвы

Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька з добрымі навінамі з Сейма Літвы.

За апошнія два месяцы перад беларусамі сталі сур’ёзныя выклікі:

— пагроза забароны беларусам купляць маёмасць у Літве;
— рызыка прыраўноўвання да статусу расіянаў у прававым полі;
— магчымасць забароны ўдзелу ў мясцовых выбарах.

Цяпер Анатоль Лябедзька ўпэўнена кажа: «Усе тры пагрозы ліквідаваныя»:
«І гэта ёсць вялікі плюс, вялікае дасягненне. Так, за гэты час былі дзясяткі сустрэчаў: толькі са спікерам парламента Сейма сустракаліся двойчы, з кіраўнікамі вядучых камітэтаў, з прадстаўнікамі практычна ўсіх фракцый.

І гэта ёсць адказ на пытанне: «А што робіць Офіс Святланы Ціханоўскай, каб былі пазітыўныя вынікі?» Вось гэтыя тры рашэнні закранаюць інтарэсы дзясяткаў тысяч людзей. Не толькі тых, якія непасрэдна жывуць, працуюць у Літве, але таксама і іх родных і блізкіх. Так што вось такая пазітыўная справаздача ў сакавіку. Жыве Беларусь!»
125
👏 35
👍 13
🔥 13
🤔 4
😐 3
❤‍🔥 2
🤯 1
9 3.2K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram