«Беларусы — не роўна рэжым». У Кіеве распачаўся форум «Шлях да волі»
Сёння ў Кіеве праходзіць рэгіянальны форум па бяспецы
«Шлях да волі». Форум будзе прысвечаны ключавым аспектам беларускай вызваленчай барацьбы, пагрозам з боку рэжыму Лукашэнкі, а таксама пытанням супрацоўніцтва беларускіх дэмакратычных сілаў з Украінай і еўрапейскімі партнёрамі.
Удзел у форуме бяруць украінскія і заходнія эксперты, беларускія дэмакратычныя сілы і беларускія добраахвотнікі.
Ключавыя тэмы абмеркавання:
— Беларусь як фактар рэгіянальнай бяспекі і магчымыя сцэнарыі развіцця сітуацыі да 2027 года;
— новая мадэль украінска-беларускіх адносін у перыяд вайны;
— перспектывы беларускага добраахвотніцкага руху;
— ініцыятыва стварэння рэгіянальнага фармату «беларускага Рамштайна».
Святлана Ціханоўская звярнулася да ўдзельнікаў форуму з вітальнай відэапрамовай, у якой павіншавала ўдзельнікаў з Днём Волі і падкрэсліла:
«Беларусы з першых дзён стаяць на баку ўкраінцаў. Пратэстныя акцыі, сабатаж расійскіх войскаў, рэйкавыя партызаны, «Беларускі Гаюн», валанцёры, Пункт Нязломнасці, добраахвотнікі, дзясяткі якіх аддалі свае жыцці за Украіну. Сёння беларуская дыяспара ахвяруе на падтрымку Украіны больш сродкаў, чым на ўласна беларускія праекты.
Украінцы бачаць, што беларусы — не роўна рэжым. Што беларусы на баку Украіны, а не агрэсара. І разам мы зможам захаваць сяброўскія адносіны паміж нашымі народамі. У нас адзіны вораг — рускі мір, рускі імперыялізм. І ў нас з украінцамі адна мэта — вольная дэмакратычная еўрапейская будучыня».
Форум быў арганізаваны Аб’яднаным Пераходным Кабінетам, аналітычным цэнтрам «Украінская прызма» і Міжнародным фондам «Адраджэнне».
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram