Святлана Ціханоўская: «У чацвер на волю
выйшлі 250 палітвязняў. 235 з іх засталіся ў Беларусі, яшчэ 15 былі прымусова вывезеныя ў Літву.
Сёння я хачу падзякаваць усім, хто прыняў нашых людзей — арганізацыям, ініцыятывам і валанцёрам, якія штодня працуюць над тым, каб нашыя героі і гераіні адчулі цеплыню і клопат адразу пасля вызвалення.
Дзякуй усім, хто сустракае пасля вызвалення, дапамагае з жыллём, дакументамі, лячэннем. Гэта дае магчымасць хоць крыху адчуць апору і бяспеку пасля ўсяго, што ім давялося прайсці.
Сёння вельмі важна, каб гэтая падтрымка працягвалася. Таму працягваецца
экстранны збор BYSOL для тых, хто выйшаў 19 сакавіка. Гэтыя сродкі дапамогуць прайсці самы складаны перыяд — першыя тыдні на волі.
Калі ў вас ёсць магчымасць — падтрымайце.
Дзякуй кожнаму, хто побач».
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram