avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
21.03.2026 21:12
Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у трэнінгу па тактычнай медыцыне

Сёння ў Варшаве Святлана Ціханоўская далучылася да трэнінгу па тактычнай медыцыне, які арганізаваў Рух «Каліноўцы». Разам з беларускай лідаркай навучанне прайшлі дарадца па моладзевай палітыцы Маргарыта Ворыхава, прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская і былая палітзняволеная Антаніна Канавалава.

Трэнінг праходзіў паводле пратакола TCCC — стандарта тактычнай дапамогі параненым і ўключаў базавы алгарытм MARCH, які дапамагае дзейнічаць у правільнай паслядоўнасці ў першыя хвіліны. Удзельніцы адпрацоўвалі спыненне масіўных крывацёкаў, накладанне турнікетаў і дапамогу параненым у практыцы — у парах і на сабе.

Святлана Ціханоўская:
«Навыкі тактычнай медыцыны ратуюць жыццё — і гэта тое, што асабліва адчуваеш падчас такіх трэніровак. Вялікі дзякуй Руху «Каліноўцы» і трэнерам за гэты досвед, за веды і за магчымасць прайсці гэтае навучанне.

Мы павінны быць гатовыя дапамагчы адно аднаму ў самых складаных умовах. Бо гэта не толькі пра навыкі, але і пра адказнасць і разуменне, што кожны з нас можа выратаваць жыццё».


Рух «Каліноўцы» праводзіць такія трэнінгі для ўсіх ахвотных — каб як мага больш людзей мелі базавыя навыкі дапамогі і маглі ратаваць жыцці. Падрабязнасці — па спасылцы.
178
👍 46
❤‍🔥 11
🔥 10
🤯 4
👏 3
🤔 2
😐 1
51 3.8K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram