Прадстаўнікі Кабінета і Офіса ажыццяўляюць камунікацыю па пытанні легалізацыі вызваленых палітзняволеных у Польшчы
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета
Павел Латушка ажыццяўляе камунікацыю з Міністэрствам замежных спраў Польшчы і іншымі органамі дзяржаўнага кіравання Польшчы па пытанні прыёму вызваленых і дэпартаваных у Літву 19 сакавіка палітычных зняволеных, якія выказалі жаданне далейшай легалізацыі на тэрыторыі Польшчы.
Узаемадзеянне з вызваленымі палітычнымі зняволенымі і з праваабарончымі арганізацыямі ў вырашэнні дадзенага пытання ў Літве аказваюць прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы
Вольга Зазулінская і дыпламатычны саветнік Офіса Святланы Ціханоўскай
Дзяніс Кучынскі.
@CabinetBelarus
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram