Святлана Ціханоўская заклікае далучацца да мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Волі:
«Так, сёння мы раскіданыя па ўсім свеце, але не адмовіліся ад нашых мараў і мэтаў. Беларусь жыве ў нас, дзе б мы ні былі.
І калі ў вашым горадзе плануецца імпрэза ці акцыя, якую ладзіць мясцовая дыяспара, далучайцеся. Бярыце з сабой сцягі — беларускія і ўкраінскія, сімволіку, але таксама не забывайцеся прытрымлівацца правілаў бяспекі.
А асабіста мы зможам пабачыцца 28 сакавіка на маршы ў Варшаве. Я ўжо чакаю нашай сустрэчы»!
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram