avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
19.03.2026 22:56
Дзяніс Кучынскі: «Зараз, на момант як мы размаўляем, скончваецца працэдура дапамогі з афармленнем дакументаў апошняга чалавека з 15. У іх няма дакументаў, няма пашпартоў, таму што гэта зноў вось адзін з такіх метадаў, якія робіць, канешне, рэжым, каб трошкі ўскладніць, сапраўды, жыццё для нашых герояў.

Але тут дзякуй, безумоўна, Літве, падтрымцы літоўскіх інстытуцый: літоўскай Службы міграцыі, пагранслужбы, Міністэрства Замежных спраў, Унутраных спраў. Таксама тых арганізацый, якія працуюць тут у Літве па дапамозе беларускім палітвязням, такіх як Freedom House. Цудоўна, што тут ёсць прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Офіса Святланы Ціханоўскай, якія дапамагаюць.

Таму зараз вось скончваецца афармленне апошніх дакументаў, і як толькі яно скончыцца, сюды прыедуць нашы героі і гераіні. Вось, частка з іх, напэўна, выйдзе таксама паразмаўляць з прадстаўнікамі медыя, таму тут, я думаю, яны змогуць нешта сказаць. Але, магчыма, не ўсе, таму таксама просім паставіцца да гэтага з разуменнем.

Вось, але сапраўды гэта вельмі важны дзень, таму што гэта адно з найбольшых вызваленняў зноў — 235 чалавек, якія вызвалены ўнутры краіны і застануцца, і таксама вось 15 прыедуць зараз сюды. Зноў-такі з падзякай, вялікай падзякай Літве за гэта. Мы знаходзіліся ў пастаянным кантакце з нашымі амерыканскімі калегамі, я вось учора таксама сустракаўся з імі перад візітам. Таму вельмі-вельмі ўдзячны і спадзяёмся, што будуць вызваленні і далей.

Але тут важна зноў-такі каб спыніліся і рэпрэсіі, і працягваліся вызваленні. Спыняліся рэпрэсіі, ну і зноў-такі каб мы змаглі працягваць нашу працу па тым, каб усё ж такі мы маглі ўсе вярнуцца ў Беларусь».
160
🔥 15
👏 14
👍 13
❤‍🔥 8
🤯 2
11 4K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram