❗️
Новыя вызваленні! Як дапамагчы?
📎
Падтрымайце экстраны збор BYSOL
Як і папярэднія разы, мэта — выплаціць мінімум па €1000 кожнаму і кожнай з вызваленых. Калі будзе сабрана больш, чым заяўленая мэта, грошы будуць падзеленыя пароўну паміж усімі атрымальнікамі(-цамі).
📎
Перадайце рэчы для вызваленых
Калі вы хочаце падтрымаць вызваленых — рэчамі, перадачамі і іншымі спосабамі, калі ласка, запоўніце спецыяльную форму дзеля дапамогі. З вамі звяжуцца па неабходнасці.
📎
Падтрымайце вызваленых у аднаўленні і рэсацыялізацыі
У адаптацыі за мяжой палітзняволеным дапамогуць ініцыятывы «
Вольныя» і «
Dissidientby». Яны дапамагаюць усім былым палітзняволеным — не толькі тым, хто вызвалены сёння. Таму данаты заўсёды актуальныя.
📢 Гэта самыя экстраныя зборы на цяперашні момант. Больш спосабаў падтрымаць вызваленых апублікуем заўтра.
📞
Памятайце, што працуе гарачая лінія для сваякоў вызваленых палітзняволеных: @hotline202512
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram