«Мы робім усё магчымае, каб Беларусь заставалася на парадку дня»
Ціханоўская ўзяла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі з нагоды 50-годдзя Еўрапейскай народнай партыі ў Бруселі. Падчас мерапрыемства кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета правяла кароткія размовы са старшынёй EPP
Манфрэдам Вэберам, старшынёй Еўракамісіі
Урсулай фон дэр Ляен, прэзідэнткай Еўрапарламента
Рабертай Мецолай і прэм’ер-міністрам Польшчы
Дональдам Тускам.
Еўрапейская народная партыя — найбуйнейшая правацэнтрысцкая палітычная сіла ў ЕС, якая аб’ядноўвае больш за 80 партыяў і фармуе найбуйнейшую фракцыю ў Еўрапарламенце. Яна адыгрывае ключавую ролю ў прыняцці рашэнняў у Еўрапейскім Саюзе і паслядоўна падтрымлівае Украіну, бяспеку і дэмакратыю. Сярод удзельнікаў цырымоніі: федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, прэм’ер-міністры Швецыі Ульф Крыстэрсан, Грэцыі Кірыякос Міцатакіс, Фінляндыі Петэры Орпа, а таксама іншыя вядучыя еўрапейскія палітыкі, у тым ліку кіраўнікі інстытутаў ЕС, прэм’ер-міністры краінаў-членаў і лідары апазіцыі.
«Такія сустрэчы асабліва важныя, бо дазваляюць трымаць Беларусь у фокусе міжнароднай увагі нават на фоне іншых глабальных крызісаў. Галоўныя тэмы размоваў — праца над гуманітарным трэкам вызвалення палітвязняў, пошук шляхоў поўнага спынення рэпрэсіяў і набліжэння пераменаў, расследаванне злачынстваў супраць чалавечнасці і падтрымка беларускіх медыя. Канешне, цяпер у цэнтры ўвагі Іран і падзеі на Блізкім Усходзе, але мы робім усё магчымае, каб Беларусь заставалася на парадку дня»,
— Святлана Ціханоўская.
Сярод партнёраў EPP — беларускія дэмакратычныя партыі: АГП, Рух «За Свабоду» і БХД. Гэтае супрацоўніцтва застаецца важным элементам міжнароднай падтрымкі Беларусі і яе еўрапейскай будучыні.
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram