avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
17.03.2026 00:28
«Лукашэнка баіцца, што вы выберыце не яго», — Ціханоўская пра новы закон аб палітычных партыях

Аляксандр Лукашэнка падпісаў новы закон, які змяняе парадак стварэння палітычных партыяў. Мэта тут простая: не зрабіць палітыку больш адкрытай, а канчаткова зачысціць яе пад сябе. У канцы 2022 года Лукашэнка адкрыта сказаў, што ў краіне «павінны працаваць толькі тыя партыі», якія адпавядаюць яго палітыцы. У лютым 2023-га ён прымусіў усе партыі прайсці перарэгістрацыю, а пасля ўлады ліквідавалі 12 палітычных сілаў. Цяпер ён працягвае тое ж самае, толькі ўжо праз чарговае «ўдасканаленне» законаў.

Святлана Ціханоўская:
«Лукашэнку не патрэбны партыі, ён баіцца любой канкурэнцыі, ён баіцца, што любыя сумленныя выбары папросту прайграе, і выберуць не яго. Бо палітычныя партыі па сваёй прыродзе даюць магчымасць людзям аб’ядноўвацца, каб грамадства магло само рабіць свой палітычны выбар. Ён скраў у людзей права выбару, і цяпер спрабуе гэта яшчэ і "ўзаконіць"».


У адказ дэмакратычныя сілы прапануюць альтэрнатыўны падыход. Праект закона аб палітычных партыях прадугледжвае спрошчаную рэгістрацыю партыяў, меншыя патрабаванні да колькасці заснавальнікаў і дзяржаўнае фінансаванне ў залежнасці ад вынікаў выбараў.

Дакумент таксама замацоўвае ўнутраную дэмакратыю партыяў — выбарнасць кіраўніцтва, празрыстасць фінансавання і рэгулярны аўдыт. Яго мэта — стварыць рэальную шматпартыйную сістэму, у якой удзел у палітыцы становіцца правам грамадзян, а не прывілеем.
128
👍 43
👏 13
❤‍🔥 2
🔥 2
🤯 2
🎉 1
20 3.1K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram