«Палітыка ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі не змянілася — змяняюцца толькі тактыкі перамоваў»
У інтэрв’ю японскаму выданню
Nikkei Святлана Ціханоўская распавяла пра перамовы ЗША з рэжымам Лукашэнкі, перспектывы вызвалення палітвязняў, ролю санкцыяў, пагрозы рэгіянальнай бяспецы і тое, чаму дэмакратычныя краіны павінны захоўваць прынцыповую пазіцыю ў дачыненні да Беларусі:
«Размяшчэнне ў Беларусі расійскіх балістычных ракетаў — гэта крок, накіраваны на запалохванне Еўропы. Тое, што адбываецца ў краіне сёння, больш не ўнутраная справа аднаго рэжыму, а пагроза рэгіянальнай бяспецы. Шлях да дэмакратыі ў Беларусі будзе доўгім, таму важна, каб дэмакратычныя краіны гучна гаварылі пра правы чалавека і свабоду. Каб прадухіліць супрацоўніцтва аўтарытарных рэжымаў, такіх як Беларусь і Паўночная Карэя, неабходна ўзмацняць другасныя санкцыі супраць іх бізнес-партнёраў».
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram