avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
15.03.2026 13:23
«Сапраўдны Дзень Канстытуцыі — гэта дзень павагі да чалавека. Не да сістэмы і не да «вертыкал», а да чалавека, яго свабоды, яго голасу і права жыць без гвалту і прыніжэння». Святлана Ціханоўская і Анатоль Лябедзька — да Дня Канстытуцыі

15 сакавіка ў Беларусі адзначаецца Дзень Канстытуцыі. Якое значэнне гэты дзень мае для беларусаў, і якой павінна быць канстытуцыя — паразважалі Святлана Ціханоўская і дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька.

Святлана Ціханоўская:
«Сённяшні дзень павінен нагадваць пра галоўны прынцып дзяржавы — павагу да чалавека, яго годнасці і правоў. Канстытуцыя павінна абараняць слабога ад моцнага, грамадзяніна — ад злоўжывання ўладай. Яна павінна быць не інструментам кантролю, а гарантыяй свабоды.

Беларусам патрэбная Канстытуцыя, якая працуе ў рэальным жыцці, а не існуе толькі на паперы.
Канстытуцыя, у якой права на свабоду слова, справядлівы суд і ўдзел у лёсе краіны не залежаць ад палітычнай кан’юнктуры. Канстытуцыя, якая не дазваляе нікому прыватызаваць дзяржаву і ператварыць часовы мандат у пажыццёвы кантроль. У якой ёсць сапраўднае раздзяленне ўладаў і абмежаванне паўнамоцтваў тых, хто кір
уе».

Анатоль Лябедзька:
«У сучаснай Беларусі Дзень Канстытуцыі стаў своеасаблівым святам з чорнай жалобнай стужкай. Пра яго амаль не гавораць, не ўзгадваюць яго гісторыю і сэнс. Аднак беларуская дзяржаўная і прававая традыцыя мае глыбокія карані. Яшчэ Статуты Вялікага Княства Літоўскага на стагоддзі наперад сталі прыкладам канстытуцыйнага права для іншых еўрапейскіх краінаў. Яны замацоўвалі правы, працэдуры і абмежаванне ўлады — тое, што і сёння застаецца асновай дэмакратычнай дзяржавы. Але пасля рэферэндума 1996 года асноўны закон краіны перастаў быць рэальнай гарантыяй правоў чалавека.

Праект Канстытуцыі новай Беларусі — гэта чарцяжы беларускага дома, у якім хочацца жыць. Дома для дзевяці мільёнаў грамадзянаў — бяспечнага, камфортнага і справядлівага. Беларусы заслугоўваюць не імітацыі народнаўладдзя, а сапраўднага права выбіраць сваю буду
чыню».

Праект Народнай Канстытуцыі вынесены на грамадскае абмеркаванне. Далучыцца да дыскусіі і даведацца больш можна на платформе «Прастора».
👏 75
👍 32
31
❤‍🔥 5
😢 2
🤯 1
22 12.1K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram