avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
12.03.2026 16:59
Леанід Марозаў і Алесь Бяляцкі сустрэліся з Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека

12 сакавіка ў Жэневе лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру і старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі і дарадца па прававых пытаннях Святланы Ціханоўскай Леанід Марозаў сустрэліся з Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Фолькерам Цюркам.

Галоўны фокус сустрэчы — бягучая сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі, у тым ліку становішча палітвязняў і роля міжнародных механізмаў у абароне фундаментальных правоў і свабодаў.

Асабліва важным стаў удзел у сустрэчы Алеся Бяляцкага, які нядаўна быў вызвалены з турмы і распавёў Вярхоўнаму камісару пра становішча людзей у Беларусі, асабліва тых, хто знаходзіцца за кратамі. У размове Алесь Бяляцкі нагадаў пра неабходнасць пастаяннай увагі міжнароднай супольнасці да жахлівай сітуацыі ў краіне.

Таксама дарадца па прававых пытаннях Святланы Ціханоўскай Леанід Марозаў падчас сустрэчы падкрэсліў важнасць механізмаў маніторынгу правоў чалавека ў Беларусі ў рамках сістэмы ААН. Яны застаюцца ключавым інструментам для незалежнай фіксацыі парушэнняў, захавання міжнароднай увагі да сітуацыі ў краіне і падтрымкі ўніверсальных стандартаў правоў чалавека.

Дзякуем Вярхоўнаму камісару і яго камандзе за адкрыты дыялог і паслядоўную працу ў абароне правоў чалавека.
106
👍 29
👏 7
❤‍🔥 4
🔥 4
🤯 1
23 10.1K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram