Другія кансультацыі паміж урадам Вялікабрытаніі і беларускімі дэмакратычнымі сіламі
9 сакавіка 2026 года прадстаўнікі ўрада Вялікабрытаніі і беларускіх дэмакратычных сілаў правялі кансультацыі ў Форын Офісе (FCDO) у Лондане. Сустрэча аб’яднала афіцыйных асобаў FCDO і прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных інстытутаў, грамадзянскай супольнасці і экспертных колаў для абмену меркаваннямі, умацавання супрацоўніцтва і вызначэння практычных крокаў па падтрымцы дэмакратычных пераменаў у Беларусі.
Брытанскую дэлегацыю ўзначаліў дырэктар Дэпартамента Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі FCDO Крыс Аллан, а беларускую — галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Падчас кансультацый удзельнікі абмеркавалі:
1. Падзеі ўнутры Беларусі і праблемы, з якімі сутыкаецца беларускае грамадства ва ўмовах працяглых рэпрэсіяў: сітуацыі палітвязняў, працяглага палітычнага пераследу і неабходнасці захавання міжнароднага ціску на рэжым.
2. Пытанні бяспекі, уключаючы рэгіянальную бяспекавую сітуацыю, ролю Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны і больш шырокія рызыкі, звязаныя з мілітарызацыяй краіны.
3. Правы чалавека і сацыяльную палітыку: сацыяльныя наступствы рэпрэсіяў і прымусовай эміграцыі для беларускіх сем’яў, псіхалагічныя і эканамічныя праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы за мяжой.
4. Ролю культуры, дыяспары і незалежных СМІ ў падтрымцы беларускай дэмакратычнай ідэнтычнасці і ўстойлівасці.
Падрабязней чытайце па спасылцы
.
Гэта ўжо другія кансультацыі
паміж FCDO і беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Папярэднія кансультацыі адбыліся 21 сакавіка 2025 года ў Лондане.
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram