avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
10.03.2026 13:42
Мільярды на паперы, праблемы ў ВНУ: што не так з новай праграмай развіцця адукацыі? 

«Беларусь інтэлектуальная» — афіцыйная праграма развіцця адукацыі на 2026–2030 гады. Яна была зацверджаная на Усебеларускім народным сходзе ў снежні 2025 г. у якасці прыярытэту №2 сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

Калі глядзець збоку фінансавання, гэта не так: 
1. На пяць гадоў абяцана выдаткаваць амаль 6,4 млрд. рублёў. Гэта амаль столькі ж, колькі атрымоўвае сілавы блок (перадапошні прыярытэт) — 6,7 млрд. толькі ў год.
2. Калі канвертаваць беларускія рублі ў еўра, то на 5 гадоў — 1,87 млрд. Бюджэт Гетынгенскага ўніверсітэта ў Германіі, напрыклад, складае 1,4 млрд. еўра ў год.

Павел Церашковіч, дарадца Святланы Ціханоўскай па адукацыі, пракаментаваў: 
«Праграма абяцае прадставіць якасную адукацыю кожнаму. Між тым у ёй пазначана, што доля выкладчыкаў з навуковымі ступенямі ў ВНУ цяпер складае 40%. Ва ўсім свеце наяўнасць навуковай ступені з’яўляецца базавым патрабаваннем для ўніверсітэцкага выкладчыка. Цяпер жа ў Беларусі па вялікім рахунку большасць сярод выкладчыкаў ВНУ складаюць тыя, хто на гэта не мае права.

Адсюль і ўстойлівая тэндэнцыя «выпадзення» беларускіх ВНУ з міжнародных рэйтынгаў. У 2024 г. у рэйтынгу Webometrics 10 айчынных універсітэтаў трапілі ў лік 5000 лепшых, у 2026 — з іх засталося толькі 5.

Нягледзячы на пафасную назву «Беларусь інтэлектуальная», праграма прадугледжвае, што не менш за 50% вучняў пасля заканчэння 9 класа будуць накіраваныя на атрыманне пераважна рабочых прафесіяў ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Дзеля параўнання, у краінах АЭСР доля моладзі, якая атрымлівае падобную адукацыю, складае трохі болей за 30%, у Бельгіі, Чэхіі (з вялікім індустрыяльным сектарам у эканоміцы) — каля 25%. 

Праграма абяцае «павышэнне прэстыжу педагагічнай прафесіі», але аніякай канкрэтыкі пра гэта няма. 

І яшчэ са справаздачнай часткі: «накіравана (дзяржавай) на навучанне за мяжой 296 студэнтаў» — гэта дзесьці трохі болей за 1% з тых беларусаў, якія навучаюцца за мяжой
».
77
👍 21
😢 8
👏 5
🔥 3
🤯 1
🎉 1
7 2.7K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram