«Калі ў палітыцы будзе больш жанчын — у нас будзе больш эмпатыі, гуманнасці і мудрых рашэнняў»
Сёння Святлана Ціханоўская знаходзіцца з рабочым візітам у Рыме, дзе далучылася да канферэнцыі
«Жанчыны майго часу»
, арганізаванай Міністэрствам замежных справаў Італіі і царкоўным дарадцам міністра Антоніа Таяні з нагоды
Міжнароднага жаночага дня
.
У канферэнцыі ўзялі ўдзел міністр замежных справаў Італіі Антоніа Таяні, прэзідэнтка Еўрапейскага парламента Раберта Мецола з відэазваротам, намесніца генеральнага сакратара ААН і выканаўчая дырэктарка Фонду ААН у галіне народанасельніцтва Дыяна Кейта, генеральная дырэктарка па палітычных пытаннях і міжнароднай бяспецы МЗС Італіі Чэчылія Піччоні, дырэктарка выданняў La Nazione і Quotidiano Nazionale Аньезэ Піні, а таксама сястра Анна Монія Альф’еры.
У сваім выступе Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што ў Беларусі жанчыны гістарычна нясуць на сабе вялікую адказнасць:
«У Беларусі жыццё заўсёды ляжала на плячах жанчын. Менавіта жанчыны аднаўлялі краіну пасля войнаў. Жанчыны выхоўвалі дзяцей у адзіночку, калі мужоў забіралі войны, турма ці выгнанне. Гэта адбываецца і цяпер. Менавіта жанчыны ў 2020 годзе паднялі сцяг і ўзначалілі мірныя пратэсты. І я веру, што менавіта жанчыны ўрэшце разбураць дыктатуру і павярнуць нашую краіну да дэмакратыі і еўрапейскай будучыні, за якую мы змагаемся
».
Асобна яна нагадала пра беларускіх жанчын, якія праяўляюць мужнасць, нягледзячы на рэпрэсіі:
«Адвага — гэта 80-гадовая
Ніна Багінска
я
, якая ходзіць па вуліцах з бела-чырвона-белым сцягам, а калі паліцыя яго канфіскуе, яна проста шые новы. Адвага — гэта
Маша Калеснікав
а
, якая парвала свой пашпарт на мяжы, каб рэжым не змог дэпартаваць яе. Яна правяла пяць гадоў у адзіночнай камеры, але не зламалася. На яе твары заўсёды ўсмешка».
Ціханоўская таксама заклікала міжнародную супольнасць праяўляць салідарнасць з беларускімі палітвязнямі:
«
Прынамсі
169 беларускіх жанч
ын
застаюцца за кратамі ў якасці палітычных зняволеных
.
Іх катуюць. Іх ізалююць. Пазбаўляюць сну. Іх адзіная віна — іх адвага. Сёння я звяртаюся да жанчын-лідарак свабоднага свету з просьбай падняць свае галасы ў салідарнасці з беларускамі».
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram