avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
06.03.2026 20:30
Светлана Тихановская Фото: «Самае галоўнае — гэта нашыя людзі. І мы ўсе імкнёмся працаваць разам дзеля пераменаў, каб мы маглі вярнуцца дадому». Ціханоўская на пасяджэнні Кансультатыўнай групы ЕС з беларускімі дэмакратычнымі сіламі  6 сакавіка ў Бруселі праходзіць пасяджэнне «Кансультатыўнай групы з удзелам дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці Беларусі» — афіцыйны дыялог паміж беларускай супольнасцю і структурамі Еўрапейскага Саюза.  Мэта Кансультатыўнай групы — каардынаваць падтрымку беларускіх дэмакратычных сілаў, грамадзянскай супольнасці і абмяркоўваць будучыню дэмакратычнай Беларусі. Сярод удзельнікаў з беларускага богу – прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады і грамадзянскай супольнасці. Ціханоўская адкрыла пасяджэнне і падзякавала Еўрапейскай камісіі і партнёрам за паслядоўную падтрымку Беларусі. Яна адзначыла, што за апошні год ЕС разам з беларускімі партнёрамі запусціў новыя механізмы падтрымкі рэпрэсаваных беларусаў, дапамог вызваленым палітзняволеным, а таксама ўзмацніў падтрымку незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці. Падчас панэльнай дыскусіі «Палітычнае становішча Беларусі» яна падкрэсліла, што будучыня Беларусі будзе ў значнай ступені залежаць ад геапалітычнай сітуацыі і развіцця вайны ва Украіне, але ключавым фактарам застаецца пазіцыя беларускага народа: «Развіццё падзеяў у Беларусі ў значнай ступені залежыць ад вайны ва Украіне. Калі будзе заключана перамір'е, гэта можа стварыць новы імпульс і для Беларусі. Але калі адбудзецца эскалацыя, Беларусь можа зноў стаць трамплінам для расейскай агрэсіі. Пытанне ў тым, якой будзе Беларусь пасля Лукашэнкі — і што мы можам зрабіць, каб ставіць Беларусь на дэмакратычны і еўрапейскі шлях, калі надыдзе гэты момант. Шмат што з таго, што мы робім цяпер, звязана з падрыхтоўкай: стварэннем інфраструктуры, забеспячэннем легітымнага прадстаўніцтва, стварэннем інструментаў і каналаў, якія могуць адыграць ключавую ролю ў момант зменаў».
У Бруселі завяршылася пасяджэнне Кансультатыўнай групы паміж Еўрапейскім Саюзам і беларускімі дэмакратычнымі сіламі 

Сёння, 6 сакавіка, у Бруселі адбылося пасяджэнне Кансультатыўнай групы паміж Еўрапейскім Саюзам і беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Святлана Ціханоўская выступіла з заключным словам, падвёўшы вынікі дыскусіі і абазначыўшы галоўныя прыярытэты на найбліжэйшы час.

Ціханоўская падкрэсліла, што пры ўзмацненні расійскага ўплыву важна не толькі працягваць ціск на рэжым, але і падтрымліваць беларусаў, каб праеўрапейскія настроі мацнелі праз кантакты паміж людзьмі, праграмы мабільнасці і візавыя магчымасці. 

Асобна яна адзначыла, што самым балючым пытаннем застаюцца палітвязні, і што патрэбны ціск не толькі дзеля вызвалення людзей, але і дзеля спынення рэпрэсіяў.

Святлана Ціханоўская:
«Я вельмі задаволеная нашымі сённяшнімі дыскусіямі. Яны важныя і паказваюць, што Беларусь мае ключавое значэнне. Нашая сумесная праца працягваецца, і мы разам рухаемся наперад.

Сутыкаючыся з ростам расійскага ўплыву, мы павінны ўмацоўваць праеўрапейскія настроі. Гаворка ідзе не толькі пра СМІ, але і пра праграмы мабільнасці, візы і кантакты паміж людзьмі. Беларусы павінны адчуваць, што для іх ёсць месца ў Еўропе — як асобам і як народу.

І, вядома, самым балючым пытаннем застаюцца палітвязні. Мы павінны дамагчыся, каб усіх іх вызвалілі. Мы павінны працягваць аказваць ціск не толькі для вызвалення людзей, але і для спынення рэпрэсіяў.

Давайце працягваць працаваць над дасягненнем гэтай мэты».
👍 94
42
❤‍🔥 7
🔥 3
👏 2
🤯 1
😢 1
9 3.4K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram