avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
06.03.2026 14:52
«Самае галоўнае — гэта нашыя людзі. І мы ўсе імкнёмся працаваць разам дзеля пераменаў, каб мы маглі вярнуцца дадому». Ціханоўская на пасяджэнні Кансультатыўнай групы ЕС з беларускімі дэмакратычнымі сіламі 

6 сакавіка ў Бруселі праходзіць пасяджэнне «Кансультатыўнай групы з удзелам дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці Беларусі» — афіцыйны дыялог паміж беларускай супольнасцю і структурамі Еўрапейскага Саюза. 

Мэта Кансультатыўнай групы — каардынаваць падтрымку беларускіх дэмакратычных сілаў, грамадзянскай супольнасці і абмяркоўваць будучыню дэмакратычнай Беларусі. Сярод удзельнікаў з беларускага богу – прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады і грамадзянскай супольнасці.

Ціханоўская адкрыла пасяджэнне і падзякавала Еўрапейскай камісіі і партнёрам за паслядоўную падтрымку Беларусі. Яна адзначыла, што за апошні год ЕС разам з беларускімі партнёрамі запусціў новыя механізмы падтрымкі рэпрэсаваных беларусаў, дапамог вызваленым палітзняволеным, а таксама ўзмацніў падтрымку незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці.

Падчас панэльнай дыскусіі «Палітычнае становішча Беларусі» яна падкрэсліла, што будучыня Беларусі будзе ў значнай ступені залежаць ад геапалітычнай сітуацыі і развіцця вайны ва Украіне, але ключавым фактарам застаецца пазіцыя беларускага народа:

«Развіццё падзеяў у Беларусі ў значнай ступені залежыць ад вайны ва Украіне. Калі будзе заключана перамір'е, гэта можа стварыць новы імпульс і для Беларусі. Але калі адбудзецца эскалацыя, Беларусь можа зноў стаць трамплінам для расейскай агрэсіі.

Пытанне ў тым, якой будзе Беларусь пасля Лукашэнкі — і што мы можам зрабіць, каб ставіць Беларусь на дэмакратычны і еўрапейскі шлях, калі надыдзе гэты момант. Шмат што з таго, што мы робім цяпер, звязана з падрыхтоўкай: стварэннем інфраструктуры, забеспячэннем легітымнага прадстаўніцтва, стварэннем інструментаў і каналаў, якія могуць адыграць ключавую ролю ў момант зменаў».
106
👍 17
🔥 7
👏 4
❤‍🔥 2
🤯 1
😢 1
💔 1
17 2.9K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram