avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
06.03.2026 11:32
Не прапусціце! 1–2 траўня ў Варшаве пройдзе V Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету

У пачатку траўня ў Варшаве адбудзецца ўжо пятая Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету — сустрэча прадстаўнікоў і прадстаўніц арганізацыяў, ініцыятываў і беларускай дыяспары з розных краінаў.

Для беларусаў і беларусак гэта магчымасць сустрэцца афлайн і анлайн, каб: 
– абмеркаваць актуальныя перспектывы, выклікі і праблемы, што цяпер стаяць перад беларускім грамадствам як за мяжой, так і ў Беларусі;
– выпрацаваць эфектыўныя практыкі для ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва дыяспараў па ўсім свеце;
– папрацаваць разам над вырашэннем актуальных пытанняў і праблемаў;
– актуалізаваць і падзяліцца паспяховымі практыкамі і напрацоўкамі беларускіх дыяспараў.
– і, канешне, пабачыць адно аднаго і пашырыць сваю сетку кантактаў беларусаў па ўсім свеце!

Ужо хутка падзелімся больш падрабязнай інфармацыяй і адкрыем рэгістрацыю на ўдзел. Сачыце за навінамі!
👍 81
34
🔥 8
😢 4
❤‍🔥 2
🤯 1
40 4.9K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram