avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
05.03.2026 12:51
Адкрыты набор на стыпендыю імя Святланы Ціханоўскай у Аўстрыі

Беларускія студэнты і студэнткі могуць падацца на стыпендыяльную праграму ў аўстрыйскім Цэнтры менеджмента Інсбрука (MCI). Праграма рэалізуецца пад патранажам Святланы Ціханоўскай.

Стыпендыя дае магчымасць навучання на бакалаўрскіх і магістарскіх праграмах. Яна прызначаная для людзей з досведам грамадскай або прафесійнай дзейнасці ў сферы абароны правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права. Навучанне праходзіць на англійскай мове.

Стыпендыя прадастаўляецца на першы год навучання з магчымасцю падаўжэння пры ўмове добрых акадэмічных вынікаў. Памер падтрымкі складае €13 500 у год.

⏳ Дэдлайн падачы заявак — 31 сакавіка.
�� Падрабязнасці і спіс даступных праграм — па спасылцы.
119
👍 21
🔥 19
😢 4
❤‍🔥 3
😐 3
🤔 1
🤯 1
41 3.7K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram