Люты 2026: што адбылося?
Цягам апошняга месяца Офіс Святланы Ціханоўскай працаваў па двух ключавых напрамках: узмацненне прысутнасці ў Польшчы і міжнародная дыпламатыя на галоўных еўрапейскіх і трансатлантычных пляцоўках.
У фокусе месяца — падтрымка палітвязняў, каардынацыя дэмакратычных сілаў і прасоўванне беларускай тэмы як часткі рэгіянальнай бяспекі і міжнароднага парадку дня.
Ніжэй — галоўныя падзеі Офіса Святланы Ціханоўскай.
– Офіс пашырыў сваю прысутнасць у Польшчы. Адбыліся сустрэчы з беларускімі
прасторамі
, былымі палітвязнямі
, грамадскімі ініцыятывамі
, прадстаўнікамі
медыясупольнасці і іншымі.
– Сустрэча з Марыяй Калеснікавай і Віктарам Бабарыкам, дзе
абмеркавалі стратэгічныя прыярытэты
, крокі па ўмацаванні дэмакратычных сілаў і ўзмацненні адзінства.
–
Пасяджэнне дэпутацкай групы
«За дэмакратычную Беларусь» у Вярхоўнай Радзе Украіны, дзе была прэзентаваная «Місія дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне».
– Візіт Дзяніса Кучынскага ў
Вашынгтон
, дзе адбыліся слуханні ў Кангрэсе і сустрэчы ў Белым доме.
– Удзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Ціханоўская правяла шэраг сустрэчаў з міжнароднымі партнёрамі, далучылася да дыскусіяў і сайд-івэнтаў.
– Удзел у Саміце па правах чалавека і дэмакратыі ў Жэневе, дзе Ціханоўская
выступіла з прамовай і зрабіла акцэнт на тым, што адбываецца з беларусамі сёння.
– Удзел у сайд-івэнце на
Парламенцкай асамблеі АБСЕ
. Таксама адбылася сустрэча
са спікерам Вярхоўнай Рады Украіны Русланам Стэфанчуком.
– Сустрэча з
прэзідэнткай Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Петрай Баер. Абмеркавалі ўдзел беларускай дэлегацыі ў пасяджэннях ПАРЕ, падрыхтоўку да наступных сесіяў Асамблеі.
– Удзел у
пасяджэнні Камітэта міністраў Рады Еўропы
, дзе Ціханоўская выступіла з прамовай. У сустрэчы ўдзельнічалі міністры замежных справаў 46 краінаў-сябровак.
Шукайце іншыя падзеі і ўсе навіны па спасылцы.
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram