Светлана Тихановская
Фото:
Падтрымайце беларускія ініцыятывы і медыя з падаткаў
27 лютага — Сусветны дзень недзяржаўных арганізацыяў. У Беларусі пасля 2020 года гэты сектар мэтанакіравана знішчаўся: сотні і тысячы арганізацыяў былі ліквідаваныя або вымушаныя закрыцца. Паводле маніторынгаў ліквідавана больш за 1800 НДА. Але гэтыя ініцыятывы працягваюць працаваць дзеля беларусаў і беларускай справы — у тым ліку за мяжой.
І беларусы замежжа могуць падтрымаць іх простым спосабам. Цяпер час падачы падатковых дэкларацыяў, і вы можаце накіраваць частку ўжо сплачаных падаткаў на падтрымку беларускіх арганізацыяў, ініцыятываў і медыя, якія вам падабаюцца.
Вы не плаціце больш, чым ужо сплацілі, а проста вырашаеце, каму будзе пералічаная частка вашых падаткаў. Для беларускіх арганізацыяў гэта важная падтрымка: яна дапамагае працягваць працу.
Каманда Офіса падрыхтавала спіс беларускіх ініцыятываў і медыя, якія можна падтрымаць праз падатковыя механізмы.
Калі вы ведаеце іншыя беларускія ініцыятывы, якія можна падтрымаць з падаткаў — напішыце нам. Мы дапоўнім спіс!
Польшча
– ЦБС
– ФБЦ
– ЗБС
– dissidentby
– Вольныя
– BYSOL
– Беларускі Моладзевы Хаб
– Hrodna.life
– ПЭН
– Будуй сваё
– Euroradio
– PARTYZANKA
– Беларуская дыяспара Кракава
– Музей вольнай Беларусі
– ЧЛ
– Дом творцаў
– Суполка беларусаў Уроцлава
– Тутака
— НАУ
Літва
– СДЖ
– Экадом
– BYSOL
– Hrodna.life
– Будуй сваё
– ІншыЯ
– ЧЛ
– Вольныя
– АБФ
– АПБ
– Будзьма
– Зялёны партал
– Дапамога
– Маланка
– Салідарнасць
Італія
– Талака
Святлана Ціханоўская — да Сусветнага дня недзяржаўных арганізацыяў:
«Пасля 2020 года рэжым пачаў
мэтанакіравана знішчаць незалежны трэці сектар у Беларусі: ліквідацыі, пераслед, ціск, забароны. Лукашэнка хацеў, каб людзі засталіся сам-насам са сваімі праблемамі і без тых, хто ўмее арганізаваць дапамогу, аб’яднаць, падтрымаць і абараніць. Бо НДА — гэта падтрымка дзяцей і старэйшых, культура і адукацыя, экалогія, правы чалавека, мясцовыя супольнасці.
За апошні месяц я сустрэлася са шматлікімі арганізацыямі і іх прадстаўнікамі, і шчыра ўражаная тым, як вы трымаецеся і працягваеце рабіць сваю справу. Я б хацела сказаць — вялікі дзякуй кожнай і кожнаму. Вы дапамагаеце тым, хто быў вымушаны з’ехаць. Падтрымліваеце палітвязняў і іх сем’і. Захоўваеце беларускую культуру і мову. Робіце адукацыйныя, сацыяльныя, гуманітарныя праекты. Дзякуй вам за тое, што не апусцілі рукі. Дзякуй за смеласць, прафесійнасць і чалавечнасць. Дзякуй за клопат, які вы дорыце людзям, і за Беларусь, якую вы захоўваеце ў сабе і іншых».
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram