avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
27.02.2026 17:17
Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускімі добраахвотнікамі і валанцёрамі

Сёння ў Варшаве Святлана Ціханоўская разам з прадстаўніком па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Вадзімам Кабанчуком правяла сустрэчу з беларускімі добраахвотнікамі і валанцёрамі, якія ваявалі на баку Украіны. 

Падчас сустрэчы Святлана Ціханоўская падзякавала беларускім добраахвотнікам за іх мужнасць і прынцыповую пазіцыю ў барацьбе супраць расійскай агрэсіі: 
«Беларускія добраахвотнікі зрабілі і працягваюць рабіць велізарны ўнёсак у барацьбу супраць расійскай агрэсіі. Дзякуючы вам свет бачыць: беларусы — не саўдзельнікі гэтай вайны, а народ, які змагаецца за бяспеку ўсяго рэгіёну».


Удзельнікі абмеркавалі стратэгічнае супрацоўніцтва з Украінай і візіт беларускай лідаркі ва Украіну, які адбудзецца ў бліжэйшыя месяцы. 

Асобная ўвага была нададзеная пытанням легалізацыі беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.

Таксама абмеркавалі ўмовы для беларускіх ветэранаў: 
– неабходнасць перагляду нормаў, якія фактычна прыраўноўваюць беларускіх добраахвотнікаў да грамадзянаў краіны-агрэсара; 
– забеспячэнне выплат сем’ям загінулых; 
– павелічэнне тэрмінаў легальнага знаходжання пасля завяршэння кантракта;
– спрашчэнне легалізацыі ва Украіне;
– стварэнне механізмаў рэсацыялізацыі пасля службы.
👍 95
47
👏 8
❤‍🔥 6
🤯 3
🎉 1
12 2.8K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram