avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
26.02.2026 22:53
Святлана Ціханоўская сустрэлася з арганізацыямі дапамогі палітвязням

Сёння, 26 лютага, Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі арганізацыяў дапамогі палітзняволеным у Варшаве. 

У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі і прадстаўніцы наступных арганізацыяў і ініцыятываў: Алана Гебрэмарыям і Вольга Філатчанкава (Аб’яднанне жанчын палітзняволеных), Алеся Буневіч і Ганна Федаронак (Фонд «Прытуляй мяне»), Яўгенія Белькіна і Арына Валасач (Валанцёрская служба «Вясны»), Ксенія Малюкова і Таццяна Хоміч (Politzek.me), Ірына Халопіца (НАУ), Паліна Бродзік (Free Belarus Center), Наста Базар і Хэлена Нядзьвецка (ЦБС), Анна Маціеўская (Партызанка), Вераніка Станкевіч (Вольныя), Вольга Зазулінская (Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета), Вячаслаў Жукаў і Антаніна Канавалава (фонд «Краіна для жыцця»), Максім Гунь (Асацыяцыя палітзняволеных Беларусі), Фонд салідарнасці BYSOL.

Мэта сустрэчы — каардынацыя супрацоўніцтва паміж арганізацыямі.

Падчас сустрэчы абмеркавалі стан фінансавання экстраннай і доўгатэрміновай падтрымкі, пытанні выезду, легалізацыі і пагрозы паўторнага пераследу палітвязняў, наяўныя рэсурсы для забеспячэння жыллём, а таксама арганізацыю медыцынскай і псіхалагічнай рэабілітацыі вызваленых.

Святлана Ціханоўская падзякавала арганізацыям за штодзённую працу і салідарнасць, падкрэсліўшы, што вызваленне і рэабілітацыя палітвязняў — безумоўны прыярытэт Офіса: 
«Я ўдзячная кожнай арганізацыі і кожнаму валанцёру за працу, якую вы робіце штодня. Вызваленне і рэабілітацыя палітвязняў — наш безумоўны прыярытэт. Нашая задача — быць гатовымі не рэактыўна, а сістэмна да масавага вызвалення палітвязняў. Нам патрэбная каардынацыя, давер і супольнае планаванне, каб падтрымка была своечасовай і эфектыўнай. Таму сённяшняя сустрэча — важны крок да больш скаардынаванага супрацоўніцтва дзеля падтрымкі палітвязняў і іх сем’яў».
135
👍 25
🔥 7
❤‍🔥 6
👏 2
🤯 2
💔 1
31 2.7K
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram