avatar
Светлана Тихановская
24.02.2026 18:04
Кіраўніца і прадстаўнікі АПК усклалі кветкі да помніка Шаўчэнкі ў Варшаве ў гадавіну пачатку паўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны

Кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская, намеснік кіраўніцы Павел Латушка, прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі, прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава, кіраўнік апарата Кабінета Валерый Мацкевіч усклалі кветкі да помніка Тараса Шаўчэнкі ў Варшаве ў дзень чацвёртых угодкаў пачатку паўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны.

З гэтай нагоды Святлана Ціханоўская сказала:

«Па-першае, я хачу сказаць украінцам вялікі дзякуй за тое, што яны бароняць не толькі Украіну, бароняць не толькі Беларусь, яны бароняць усю Еўропу. Сваёй самаахвярнасцю і адданасцю сваёй краіне яны паказваюць прыклад дэмакратычным краінам, наколькі важна захоўваць незалежнасць і супрацьстаяць расійскай агрэсіі. Яны, нарэшце, паказалі ўсяму свету, што такое "рускі свет", "рускі мир".

І я хацела б звярнуцца да беларусаў, якія ўсе гэтыя чатыры гады стаяць на баку Украіны. Гэта нашы ваяры з палка Каліноўскага і іншых падраздзяленняў. Гэта нашыя беларускія валанцёры, якія дапамагаюць мірным жыхарам, якія стварылі Пункт нязломнасці ў Кіеве. Яны сапраўдныя амбасадары Беларусі ва Украіне зараз. Канечне, я хачу падзякаваць усёй беларускай дыяспары, якая гэтыя чатыры гады дапамагае і ўкраінскай арміі, і нашым ваярам ва Украіне.

Мы, беларусы і ўкраінцы, бачым нашу будучыню разам у Еўропе. Я вельмі ўдзячная прэзідэнту Зяленскаму, што ён таксама бачыць гэтую будучыню. Як ён казаў: «Усходняя мяжа Еўропы пралягае па ўсходняй мяжы Беларусі».

@CabinetBelarus
147
👍 28
❤‍🔥 8
🔥 3
👏 3
🤯 1
6 2.4K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram