avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
10.12.2025 20:34
Святлана Ціханоўская на ўрачыстай цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру 

Беларуская лідарка прыняла ўдзел у цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру, якая прайшла сёння ў Осла, па запрашэнні Марыі Карыны Мачада — венесуэльскай апазіцыйнай лідаркі і вядомай абаронцы дэмакратыі, якая шмат гадоў змагаецца за свабоду і правы чалавека ў сваёй краіне.

Святлана Ціханоўская:
«Я сёння ў Осла, на цырымоніі Нобелеўскай прэміі, якую атрымлівае Марыя Карына Мачада. Марыя Карына смела і ўпарта змагаецца з тыраніяй у Венесуэле, і як ніхто іншы заслугоўвае гэтай узнагароды.

Яе барацьба важная не толькі для Венесуэлы. Яна нагадвае нам усім: супраціў дыктатуры — гэта агульная, глабальная задача.

Мы ў Беларусі праходзім той самы шлях — праз рэпрэсіі, страх і гвалт. І сёння мы згадваем Алеся Бяляцкага, нашага Нобелеўскага лаўрэата, які застаецца ў зняволенні. Мы працягваем змагацца за яго і за ўсіх беларускіх палітвязняў.

Сёння мы адзначаем усіх, хто не здаецца, хто працягвае барацьбу, хто верыць у свабоду, дэмакратыю і мір. Я веру, што праўда пераможа. І Беларусь, і Венесуэла будуць сва
бодныя».
? 76
? 14
??? 12
? 2
? 1
18 2.9K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram