avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
10.12.2025 15:23
«Рэпрэсіі не спыняць наша імкненне да свабоды і справядлівасці»

У Міжнародны дзень правоў чалавека дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў — пра сітуацыю з правамі і свабодамі ў Беларусі, а таксама пра важную ролю тых, хто, нягледзячы на рэпрэсіі, працягвае абараняць праўду і дакументаваць злачынствы рэжыму: 

«У Міжнародны дзень правоў чалавека хачу падкрэсліць: у Беларусі правы чалавека сістэмна парушаюцца і адбываецца дзяржаўны тэрор супраць сваіх грамадзянаў. Тысячы людзей застаюцца ў няволі толькі за тое, што адважыліся быць свабоднымі і сказаць праўду. Сярод іх — праваабаронцы і журналісты, якія абаранялі іншых і цяпер самі пакараныя за сваю працу і прынцыпы.

Хачу выказаць шчырую падзяку Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) і Алегу Агееву, а таксама камандзе MediaIQ за запуск новага праекта па аналізу ролі беларускай прапаганды і імаверных крымінальных злачынстваў тых, хто сапраўды распальвае варажнечу ў Беларусі. 

Дакументаванне ролі прапаганды ў рэпрэсіях — важны крок да будучай юрыдычнай адказнасці. Ніводнае злачынства не павінна застацца без рэакцыі. На сёння праектам ужо сабраныя і выкладзены ў публічны доступ 16 кейсаў. І гэта толькі пачатак. 

Беларусы і беларускі ўнутры краіны і за яе межамі працягваюць змагацца, падтрымліваць адно аднаго і бу
даваць будучыню без страху і рэпрэсіяў».
??? 76
? 17
? 9
? 6
? 1
? 1
9 1.6K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram