avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
09.12.2025 17:20
У Фларэнцыі адкрыўся шэлтар для рэпрэсаваных і Цэнтр беларускай дэмакратычнай супольнасці 

Святлана Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у Італіі, дзе сёння, 9 снежня, прайшло адкрыццё шэлтару для беларускіх палітычных уцекачоў і іх сем'яў, дзе ўжо жывуць рэпрэсаваныя і былы добраахвотнік палка Каліноўскага.

Таксама адкрыўся Цэнтр беларускай дэмакратычнай супольнасці ў Італіі. Кіраўніцай будзе Юлія Юхно — прадстаўніца Народных амбасадаў і «Talaka».

Адкрыццё шэлтару і Цэнтра стала магчымым дзякуючы папярэднім візітам Святланы Ціханоўскай у Італію, працы Юліі Юхно і беларускай дыяспары. 

Акрамя беларусаў на адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі гарадской і абласной адміністрацыі, прафсаюзаў і палітычных партый: віцэ-прэзідэнтка Еўрапейскага парламента Піна Пічэрна, сенатар і былы амбасадар Марка Ламбардзі, старшыня гарадской рады Сэста-Ф’ярэнціна Серэна Сассоніні, старшыня Рэгіянальнай рады Тасканы Стэфанія Сакардзі і іншыя.

Святлана Ціханоўская звярнулася з цёплымі словамі да прысутных і падсвяціла няспынную працу беларусаў Італіі:
«Цэнтр беларускай дэмакратычнай супольнасці ў Фларэнцыі — нашая першая пляцоўка ў Італіі, але, спадзяюся, не апошняя.

Я вельмі ўдзячная Юліі Юхно, яе камандзе і валанцёрам: іх намаганні і ўпартасць зрабілі ўсё гэта магчымым. Цэнтр будзе праводзіць культурніцкія, адукацыйныя і палітычныя мерапрыемствы, звязаныя з Беларуссю. 

З падтрымкай нашых італьянскіх партнёраў вы, мае дарагія, робіце неверагодна шмат. Вы ладзілі выставы, прысвечаныя беларускім палітвязням. Вы ладзілі выставы беларускіх мастакоў, канцэрты, палітычныя дыскусіі і семінары. Вы арганізоўвалі для дзяцей палітвязняў і іх сем'яў рэабілітацыю і летні адпачынак. 

Я спадзяюся, што ўсе гэтыя мерапрыемствы будуць працягвацца, а італьянцы даведаюцца больш пра беларусаў дзякуючы гэтаму Цэнтру. І што супрацоўніцтва паміж беларускай дыяспарай, мясцовымі ўладамі і арганізацыямі паглыбіцца».
? 136
? 15
? 13
??? 5
? 5
? 2
21 2.1K
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram