avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
09.12.2025 12:51
Акцыі салідарнасці да Міжнароднага дня правоў чалавека

10 снежня па ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень правоў чалавека. Да гэтага дня беларускія дыяспары праводзяць акцыі салідарнасці з палітвязнямі. Частка мерапрыемстваў ужо прайшла 7 снежня ў Вільні, Беластоку, Варшаве, Гданьску і Шчэціне. 

Святлана Ціханоўская падзякавала беларусам, якія ладзяць і далучаюцца да акцыяў:
«Дзякуй усім, хто выходзіў і яшчэ выйдзе на акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Ваш удзел — гэта важны сігнал падтрымкі тым, хто сядзіць за кратамі, і ўсім, хто працягвае жыць пад ціскам рэжыму. Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца: тысячы людзей застаюцца ў турмах, затрыманні працягваюцца кожны дзень. Нашая салідарнасць нагадвае свету, што беларусы не пакінулі сваю барацьбу і працягваюць змагацца».


Акцыі, якія пройдуць 10 снежня:

???? Уроцлаў, Марафон па напісанні лістоў з Amnesty International, ад 11:00 да 17:00, ul. ?widnicka 8b, Bar Barbara
Падрабязней
???? Лондан, 17:30, London South Bank University Keyworth Centre, Keyworth Street, London SE1 6NG
Падрабязней

Далучайцеся, калі мерапрыемства пройдзе ў вашым горадзе!

Калі вы ладзіце мерапрыемства або ведаеце пра запланаваныя акцыі ў вашым горадзе —
паведаміце нам. 

Фота: Shutterstock
? 85
? 23
? 6
? 4
??? 2
? 1
? 1
4 2.2K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram