avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
07.12.2025 19:21
«Гэтая прэмія належыць усім беларусам, якія працягваюць змагацца», — Святлана Ціханоўская ўзнагароджаная Bonn International Prize for Democracy and the Rule of Law

7 снежня, падчас цырымоніі ў Боне (Германія), Святлана Ціханоўская была ўзнагароджаная міжнароднай прэміяй Bonn International Prize for Democracy and the Rule of Law за ўклад у абарону дэмакратыі, прынцыпу падзелу ўладаў і прававой дзяржавы.

Цырымонія прайшла ў межах штогадовай праграмы, якая адзначае асобаў і арганізацыі, якія смела адстойваюць правы чалавека, законнасць і дэмакратычныя каштоўнасці. Прэмія прысуджаецца штогод з 2007 года за значны ўклад у развіццё дэмакратыі. Сярод папярэдніх лаўрэатаў — былы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавел (2009) і арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (2014).

У сваёй прамове Ціханоўская падкрэсліла, што прэмія належыць усім беларусам, якія працягваюць змагацца за свабоду, справядлівасць і мір, а таксама заклікала ўдзельнікаў падтрымаць беларускіх палітвязняў і Украіну:

«Я ўдзячная арганізатарам Бонскай міжнароднай прэміі за дэмакратыю за іх рашэнне ўручыць яе беларусам. Яна не мне — а ўсім тым, хто змагаецца за свабоду, у тым ліку нашым палітычным зняволеным, такім як Марыя Калеснікава ці Алесь Бяляцкі.

Мы, беларусы, глыбока ўдзячныя нямецкаму народу за вашую салідарнасць і падтрымку — не толькі свабоднай Беларусі, але і Украіне.

Сёння я хачу папрасіць вас падтрымаць Беларусь, нашых палітычных зняволеных. Але таксама — падтрымаць Украіну. Таму што сёння Украіна змагаецца за ўсю Еўропу. Лёсы нашых краінаў пераплеценыя. Калі Украіна будзе моцнай, а Расія слабой, гэта адкрые акно магчымасцяў і для Беларусі.

Дыктатары могуць здавацца непераможнымі, так, пакуль раптам не абрынуцца. Як гэта адбылося з Берлінскай сцяной, з Савецкім Саюзам ці нядаўна з Сірыяй. Мы не ведаем, калі і як гэта адбудзецца, але гэта адбудзецца. І мы павінны быць да гэтага гатовыя».


Пасля цырымоніі ўзнагароджання адбылася панэльная дыскусія, падчас якой Святлана Ціханоўская разам з Міністрам па федэральных, еўрапейскіх і міжнародных справах зямлі Паўночны Рэйн?Вестфалія, Натаэлем Ліміньскім, абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, актуальны фокус дзейнасці дэмакратычных сілаў і магчымасці Германіі для падтрымкі беларусаў.
? 141
? 17
??? 10
? 10
? 2
? 2
? 2
15 2.6K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram