avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
06.12.2025 11:30
8 снежня ў Еўрапейскім парламенце пройдзе прэзентацыя праекта «Пазітыўнай альтэрнатывы для новай Беларусі»

У наступны панядзелак, 8 снежня, у Еўрапейскім парламенце ў Бруселі пройдзе канферэнцыя высокага ўзроўню «Стварэнне падмурка для дэмакратычных пераменаў», прысвечаная перспектывам і выклікам дэмакратычных рэформаў у Беларусі. Падчас мерапрыемства пройдзе прэзентацыя «Пазітыўнай альтэрнатывы для Новай Беларусі». 

Дэталі пра івэнт — па спасылцы.

Удзел возьмуць Святлана Ціханоўская, кіраўніца дыпламатыі Еўрасаюза Кая Калас, еўракамісарка Марта Кос, намесніца спікеркі Еўрапарламента Ева Копач і іншыя еўрапейскія і беларускія палітыкі.

Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька распавёў, што такое «пазітыўная альтэрнатыва».
 
Тры асноўныя элементы:
1. Візія новай Беларусі і адказ на пытанне «У якой краіне мы прапануем жыць».
2. Сігнал для сённяшніх чыноўнікаў, што не варта баяцца пераменаў.
3. Пункт уваходу ў Еўропу.

Пра кожны элемент падрабязней Анатоль Лябедзька распавядае ў відэа.
? 95
? 25
??? 12
? 7
? 2
? 1
17 2.9K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram