??
Сёння мы святкуем Міжнародны дзень валанцёраў і валанцёрак — і дзякуем вам! Вы — важная частка нашай каманды.
Кожны і кожная з вас штодня робіць нашую супольную справу мацнейшай і больш значнай.
Вашая дапамога — ад пошуку інфармацыі да ўдзелу ў мерапрыемствах — дазваляе Офісу рухацца наперад.
Вы — нашая сіла і натхненне. Вашая праца часам карпатлівая і няпростая, але яна дазваляе нам дасягаць вынікаў.
Вы дапамаглі нам:
— Правесці шмат мерапрыемстваў, дзе была патрэбная рэгістрацыя гасцей і арганізацыя працы мікрафонаў.
— Знайсці шмат інфармацыі, якая дапамагла ў аналітыцы і маніторынгу.
— Прааналізаваць шмат даных і паказчыкаў, што даюць ацэнку сітуацыі ў Беларусі і нашай працы.
— Расшыфраваць дзясяткі гадзінаў аўдыяматэрыялаў, каб іх можна было апрацоўваць у іншыя фарматы.
— Перакласці тысячы старонак дакументаў і дакладаў, што былі прадстаўленыя публічна ці перададзеныя партнёрам.
— І гэта не ўсё!
Разам мы будуем Новую Беларусь, дзе кожны і кожная ўдзельнічае ў стварэнні лепшай будучыні. Сёння мы асабліва хочам сказаць: дзякуй вам за спагадлівасць, час і адказнасць, з якой вы выконваеце свае задачы.
Не забывайцеся адпачываць! Вашыя сіла і энергія важныя не менш за вашую працу: беражыце сябе, знаходзьце час на маленькія радасці, каб заўсёды заставацца матываванымі і натхнёнымі.
Дзякуй!
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram